Пракаповічу зрабілі аперацыю на сэрцы
- 13.04.2011, 15:48
Старшыня Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч зараз знаходзіцца ў РНПЦ «Кардыялогія».
Не так даўно Пётр Пятровіч перанёс найскладанейшую аперацыю на сэрцы.
«Так, гэта праўда, што ў нас ляжыць Пётр Пракаповіч, - пацвердзіў інфармацыю «Народнай Волі» дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», акадэмік Аляксандр Мрочак. - Аперацыя была складанай. Яму замянілі клапан. Але ўсё прайшло добра...»
Да панядзелка Пётр Пракаповіч яшчэ дакладна будзе знаходзіцца ў РНПЦ. А пасля выпіскі ён адправіцца на рэабілітацыю ў Аксакаўшчыну.