Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання да 13%
- 13.04.2011, 17:10
Адпаведная пастанова ад 11.04.2011 №127 прынятая Праўленнем Нацыянальнага банка з улікам ўзроўню інфляцыі, які склаўся зараз.
Індэкс спажывецкіх коштаў у сакавіку склаў 101,9 адсотка, асноўнымі прычынамі яго росту стала павелічэнне коштаў на бензін і шэраг харчовых тавараў, лічаць у прэс-службе Нацбанка.
Нацыянальны банк і далей працягне падтрымліваць узровень адсоткавых ставак, які садзейнічае ўмацаванню фінансавай стабільнасці з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў.