Дзяржбанкі ўвялі ліміт на валютныя аперацыі за мяжой
- 14.04.2011, 10:38
ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк» ўвялі дзённыя ліміты на валютныя аперацыі па рублёвых картках пры зняцці наяўных за межамі краіны.
Беларусбанк паведамляе, што з 12 красавіка суткавы ліміт на здыманне наяўных за межамі Беларусі з дэбетавых картак складае эквівалент $200. Дадзенае абмежаванне распаўсюджваецца і на мульцівалютныя карткі міжнародных плацёжных сістэм, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Таксама банк прыпыніў здыманне наяўнай замежнай валюты ў сваіх банкаматах з карт-рахункаў у беларускіх рублях і адкрыццё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленні новых асабістых дэбетавых мультывалютнх міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак.
Раней Белаграпрамбанк увёў аналагічныя абмежаванні па суме зняцця наяўных з рублёвых картак за межамі Беларусі і ўсталяваў суткавыя ліміты ў суме $500 і $1000 у залежнасці ад віду карткі.
Такім чынам, практычна ўсе беларускія банкі-эмітэнты картак міжнародных аплатных сістэм ўвялі дзённыя ліміты на здыманне наяўных за межамі Беларусі. Шэраг малых банкаў наогул спыніў абслугоўванне рублёвых картак за мяжой.
Як паведамлялася, у Беларусі ўведзены шэраг адміністрацыйных абмежаванняў на валютным рынку з-за спынення валютных інтэрвенцый з боку Нацбанка ў сувязі са скарачэннем золатавалютных рэзерваў на 25% за I квартал 2011 года.
У Беларусі дзейнічае 31 банк, з іх 24 банкі эмітуюцца банкаўскія пластыкавыя карткі ўнутраных, міжнародных і ўнутраных прыватных і міжнародных прыватных аплатных сістэм. На 1 студзеня 2011 года эмісія картак склала 9246,2 тыс., у тым ліку 3336,1 тыс. картак сістэмы нацыянальнай сістэмы «БелКарт», 5909,6 тыс. картак міжнародных сістэм разлікаў (Visa і MasterCard), 101 картка ўнутраных прыватных сістэм разлікаў і 484 карткі міжнародных прыватных сістэм разлікаў.