BE RU EN

Расея супраць задзейнічання Маскоўскага механізму АБСЕ адносна Беларусі

  • 14.04.2011, 17:10

Расея лічыць немэтазгодным накіроўваць дакладчыкаў АБСЕ для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Аб гэтым заявіў 14 красавіка на брыфінгу намеснік афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Аляксей Сазонаў, перадае БелаПАН.

Група з 14 краін - удзельніц АБСЕ 6 красавіка актывавала Маскоўскі механізм АБСЕ, накіраваўшы апавяшчальны ліст на імя сталага прадстаўніка Беларусі пры гэтай арганізацыі. "У лісце гаворыцца аб тым, што становішча з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе сур'ёзную пагрозу выкананню абавязацельстваў АБСЕ ў правачалавечым вымярэнні. Гэта робіць неабходным стварэнне і накіраванне ў гэтую краіну місіі дакладчыкаў для вывучэння сітуацыі на месцы і падрыхтоўкі бесстаронняга дакладу", - нагадаў Сазонаў .

Па ягоных словах, у расейскага боку "ўзнікаюць вялікія сумневы ў мэтазгоднасці задзейнічання так званага Маскоўскага механізма АБСЕ ў дачыненні да Беларусі". "Ягоны запуск у цяперашніх умовах нічога, акрамя ўсплёску напружанасці, не дасць і будзе весці да дэградацыі арганізацыі і зніжэння яе запатрабаванасці ў вачах краін-удзельніц", - цытуе Сазонава РІА Новости.

Апошнія навіны