Галоўны падазраваны па справе аб тэракце з'яўляецца выхадцам з Віцебска
- 15.04.2011, 0:10
Галоўны падазраваны па справе аб тэракце ў Менску з'яўляецца выхадцам з Віцебска.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Па ягоных словах, гэты чалавек прыехаў на станцыю "Кастрычніцкая", са станцыі "Фрунзенская". Каб яго знайсці, міліцыя працавала ў тым ліку з таксістамі ў гэтым раёне. Менавіта каля "Фрунзенскай" ён і яшчэ два чалавекі здымалі кватэру. Месца знаходжання падазраваных ўсталявалі, "вядучы" аднаго з іх з крамы, дзе той набываў спіртное. Мяркуючы па словах Пякарскага, затрыманне адбывалася па ўсіх правілах, уключна з выббіццём дзвярэй. Гэта было ў ноч з 12 на 13 красавіка. Прычым, адзначыў першы намеснік міністра, паказанні галоўны падазраваны пачаў даваць каля 5 гадзін раніцы, а да гэтага ён цвярозеў, перадае БелаПАН.
Як заявіў Пякарскі, калі б да раніцы 13 красавіка падазраваны ў тэракце не быў знойдзены, праваахоўныя органы звярнуліся б за дапамогай да грамадзянаў.