"Наша нiва" і "Народная воля" атрымалі папярэджанні
- 15.04.2011, 15:31
Міністэрства інфармацыі Беларусі 14 красавіка накіравала на адрас рэдакцыі газеты "Наша ніва" папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння нормаў закона "Аб сродках масавай інфармацыі".
Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінінфарме.
"Падставай для папярэджання стала публікацыя на старонках газеты недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара", - растлумачылі ў ведамстве.
На думку Мінінфарма, распаўсюджванне гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадзкім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія прымалі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым у выніку тэракту.
Міністэрствам інфармацыі 15 красавіка было вынесенае папярэджанне на адрас рэдакцыі газеты "Народная воля" "ў сувязі з распаўсюджваннем выданнем звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганьбяць справавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі". "Факт распаўсюду такіх звестак быў усталяваны 13 красавіка 2011 рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суду", - удакладнілі ў міністэрстве.