BE RU EN

Справы Саннікава, Някляева і Рымашэўскага накіраваныя ў суд

  • 15.04.2011, 16:37

Пракуратурай у Менскі гарадскі суд накіраваныя крымінальныя справы ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага.

"У Менгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці накіраваныя справы ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты Саннікава, Някляева і Рымашэўскага", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.

Па першай справе праходзяць Хамічэнка, Дрозд, Кіркевіч, Пратасеня, абвінавачаныя па ч.2 арт.293 КК Беларусі, а таксама Вінаградаў. (ч.2 арт.293 і арт.370).

Сярод фігурантаў другой справы - кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які абвінавачваецца па ч.1 арт.293, а таксама Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка. Чацвёра апошніх абвінавачваюцца па ч.2 арт.293.

Па трэцяй крымінальнай справе праходзіць кандыдат на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў, былы кіраўнік ягонага штаба Андрэй Дзмітрыеў, кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, сябар штаба Някляева Аляксандр Фядута, а таксама Анастасія Палажанка. Усе яны абвінавачваюцца па ч.1 арт.342. Акрамя таго, па справе праходзіць Сяргей Вазняк, абвінавачаны па ч.1 арт.342 і ч.1 арт.401.

Нагадаем, Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ і віны не прызнае. Па словах адвакатаў, Андрэй Алегавіч назваў абвінавачанне "абсурднай складанкай на зададзеную тэму".

Апошнія навіны