BE RU EN

Расея гатовая даць крэдыт, але толькі ў выпадку распачацця рэформаў

  • 15.04.2011, 18:35

Кудрын згодны з тым, што становішча ў беларускай эканоміцы цяпер складанае.

Па ягоных словах, МВФ атрымалася зрабіць тое, што не атрымалася ў Масквы - пераканаць Менск у неабходнасці праграмы рэформаў.

«Жорсткасць была нават большай, чым мы маглі прасіць», - дадаў ён.

Цяпер, аднак, падтрымка Беларусі фондам прыпыненая.

«Мы хочам дапамагчы», у тым ліку і ў якасці «першага эшалона», - сказаў Кудрын.

Але, па ягоных словах, неабходная згода беларускіх уладаў на правядзенне пераўтварэнняў. Міністр выказаў надзею на тое, што гэта падрыхтуе глебу і для аднаўлення падтрымкі Менска з боку МВФ, перадае ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны