BE RU EN

КДБ: Тэрарыст папярэдне наведваў метро для падрыхтоўкі

  • 16.04.2011, 17:44

Выканаўца тэракту ў менскім метро старанна вывучаў хранаметраж руху цягнікоў і аб'екты бяспекі метрапалітэна.

Пра гэта паведаміў журналістам у суботу ў Менску начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч, перадае "Інтэрфакс Захад".

"Праваахоўныя органы працягваюць следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы па суправаджэнні крымінальнай справы па факце выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Менску 11 красавіка", - заявіў А. Антановіч.

"У ходзе іх правядзення атрыманыя аб'ектыўныя і неабвержныя доказы падрыхтоўкі да здзяйснення выбуху асноўным падазраваным шляхам правядзення ім рэкагнасціроўкі маршрутаў руху, месца ўсталявання выбухной прылады, аб'ектаў бяспекі метрапалітэна, хронаметражу руху цягнікоў і людзей", - адзначыў ён. "Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка, у перыяд з 16:38 да 17:10", - удакладніў А. Антановіч.

Ён таксама паведаміў, што спецыялісты пачалі дэталёвае вывучэнне псіхалагічных аспектаў асобы меркаванага выканаўцы тэракту.

"Для дэталёвага вывучэння псіхікі тэрарыста прыцягнутыя высокакваліфікаваныя спецыялісты Інстытута нацыянальнай бяспекі і Акадэміі навук Беларусі", - адзначыў А. Антановіч.

Ён устрымаўся ад каментароў аб магчымай ступені наяўнасці свядомасці выканаўца тэракту, адзначыўшы, што пасля працы экспертаў "у бліжэйшы час гэтыя факты стануць даступныя грамадскасці".

Апошнія навіны