BE RU EN

Хто такі падазраваны Мядзведзеў?

  • 18.04.2011, 13:09

На фота, якое апублікавала расейскае выданне Life News, хутчэй за ўсё выхадзец з Віцебска Максім Мядзведзеў.

Менавіта гэты фотаздымак размешчаны на старонцы сацыяльнай сеткі Vkontakte карыстальніка Макса Мядзведзева.

Сілавікі Беларусі лічаць, што арганізатарамі тэракту сталі аднакласнікі з Віцебска 25-гадовыя Зміцер Канавалаў, Уладзь Кавалёў і нейкі 28-гадовы Мядзведзеў, паведаміла сёння Life News.

- Пасля таго, як іх арыштавалі, яны здалі яшчэ аднаго змоўшчыка, таксама слесара завода трактарных запчастак. Ягонае прозвішча Мядзведзеў. Ён дапамагаў ім майстраваць выбухоўку, - распавяла крыніца Life News ў сілавых структурах Беларусі. - Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Цяпер на заводзе праходзяць ператрусы і апытанні. Высвятляюць, хто з рабочых мог ведаць аб планаванай выбуху.

На старонцы карыстальніка Макса Мядзведзева ўсяго 8 запісаў, першы датаваны 8 лютага 2011 года.

Апошнія навіны