Ірыне Халіп на месяц працягнулі хатні арышт
- 18.04.2011, 22:04
Ірына Халіп будзе пад хатнім арыштам яшчэ амаль месяц.
Менгарсуд падоўжыў меру стрымання для жонкі кандыдата у прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналісткі Ірыны Халіп. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці палітзняволенай Люцына Бяльзацкая:
«Працягнулі ёй меру стрымання - хатні арышт да 13 мая. Магчыма, разлічваюць да гэтага часу ўсё скончыць, не ведаю».
Справа Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргея Марцалева будзе разглядацца ў Заводзкім судзе Менску. Дзень пачатку працэсу яшчэ не вызначаны.