Рэдактара «Нашай нівы» ў КДБ папярэдзілі за разгалошваньне
- 18.04.2011, 22:47
Галоўнага рэдактара газэты «Наша ніва» Андрэя Скурко ў КДБ папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў справы па выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.
Як распавёў «Свабодзе» пасьля візыту 18 красавіка ў КДБ Андрэй Скурко, супрацоўнікі КДБ грунтаваліся на матэрыялах мінулага нумару газэты.
«Канкрэтна, гэта быў матэрыял пра іх візыт у рэдакцыю газэты», — сказаў спадар Скурко.