BE RU EN

Life News: Затрыманы памочнік верагодных тэрарыстаў

  • 19.04.2011, 10:56

Спецслужбы Беларусі знайшлі яшчэ аднаго злачынцу, які дапамагаў збіраць выбухоўку Зміцеру Канавалаву і Уладзю Кавалёву.

Паводле інфармацыі Life News, затрыманы 23-гадовы Ілля Коласаў - жыхар Віцебска. Хлопец пражываў у адным доме са Зміцерам Канавалавым. Маладыя людзі доўгі час сябравалі.

Іллю затрымалі раніцай 19 красавіка ў ягонай уласнай кватэры. Першапачаткова хлопца адвезлі на допыт, аднак пазней стала вядома, што юнак «раскалоўся» следчым і прызнаўся ў садзейнічанні тэрарыстам.

- Коласаў арыштаваны па падазрэнні ў датычнасці да выбуху, - паведамілі Life News у праваахоўных органах Віцебска. - Па папярэдніх дадзеных, непасрэднага ўдзелу ў тэракце ён не прымаў, але быў у курсе таго, што Канавалаў робіць выбухоўку і што разам са змоўшчыкамі плануе тэракт.

Апошнія навіны