Нацбанк абяцае спыніць друкаваць "фанцікі"
- 19.04.2011, 11:52
Беларусь, у мэтах стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне, уводзіць мараторый на прыняцце новых дзяржаўных праграм без забеспячэння іх неэмісійнымі крыніцамі фінансавання.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Мікалай Лузгін, перадае "Інтэрфакс Захад".
"У мэтах правядзення ўзгодненай грашова-крэдытнай палітыкі і забеспячэння стабільнага функцыянавання нацыянальнай эканомікі, урад Беларусі і Нацбанк забяспечаць ўсталяванне мараторыя на прыняцце новых дзяржпраграм без забеспячэння іх неэмісійнымі крыніцамі фінансавання", - сказаў М. Лузгін.
Па ягоных словах, урад і Нацбанк маюць намер аптымізаваць ў 2011 годзе выдаткі кансалідаванага бюджэту з межавым узроўнем ягонага дэфіцыту не больш за 1,5% ВУП.
Як растлумачыў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас, які прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, скарачэнне выдаткаў кансалідаванага бюджэту будзе вырабленае ў асноўным за кошт рэспубліканскага бюджэту, "не ускладаючы цяжару на мясцовыя бюджэты".
У прыватнасці, на 30% будуць скарочаныя выдаткі на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, спыненае будаўніцтва новых аб'ектаў, па якіх ужо вядзецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, на 20% будуць скарочаныя капітальныя выдаткі на закупку імпартнага абсталявання, будаўніцтва будынкаў і збудаванняў бюджэтных арганізацый. У цэлым выдаткі бюджэтных арганізацый павінныя скараціцца да ўзроўню 2010 года.
С. Румас падкрэсліў, што скарачэнне выдаткаў бюджэту не закране сацыяльнай сферы.