БВФБ правядзе альтэрнатыўныя таргі на наступным тыдні
- 19.04.2011, 11:57
Беларуская валютна-фондавая біржа на наступным тыдні правядзе першыя альтэрнатыўныя таргі для вызначэння рынкавага курсу беларускага рубля на аснове попыту і прапановы.
Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі (НББ) Мікалай Лузгін, перадае "Интерфакс Запад".
"Пасля дасягнення раўнаважкага значэння курсу беларускага рубля, пры ажыццяўленні ўгод куплі-продажу будуць прынятыя дадатковыя меры па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, з паступовым выхадам на адзіны абменны курс на ўсіх сегментах валютнага рынку", - сказаў М. Лузгін.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, калі менавіта адбудзецца вяртанне да адзінага курсу на аснове раўнаважкага курсу, які будзе вызначаны на альтэрнатыўных біржавых таргах на аснове попыту і прапановы. М. Лузгін толькі адзначыў, што "па меры стабілізацыі сітуацыі, Нацбанк будзе разглядаць дадатковыя меры".
Ён таксама не ўдакладніў, ці захаваецца ў бягучым годзе прагнозны калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют (долар ЗША, еўра і ракарзіныс.руб.).