BE RU EN

Міліцыянты ломяцца да Валерыя Шчукіна

  • 19.04.2011, 12:04

Міліцыянты спрабуюць пранікнуць на кватэру дачкі праваабаронца Валерыя Шчукіна па вуліцы Данілы Сердзіча ў Менску.

Валеры Шчукін, які знаходзіцца ў кватэры, паведаміў, што там сабраліся яго сябры, каб адзначыць дзень народзінаў, паведамляе Радыё Свабода.

"Мы вырашылі проста папіць гарбаты".

Аднак да кватэры прыйшлі міліцыянты і пачалі патрабаваць адчыніць дзьверы:

"Спрабуе ўварвацца міліцыя, каля пяці чалавек, з мэтай, як яны сказалі, праверкі дакумэнтаў. Яны барабанілі ў дзьверы, адключылі электрычнасьць. А там адзін участковы, а астатнія невядома хто. Я ім не адчыняю, але яны паехалі на працу па дачку, якая павінна будзе адчыніць дзьверы", — сказаў Валеры Шчукін.

Апошнія навіны