BE RU EN

Імяніннік Валерый Шчукін -- у Фрунзенскім РУУС разам з гасцямі

  • 19.04.2011, 12:21

Як паведаміў сам журналіст, праваабаронца і былы вайсковец, разам з ім у пастарунку знаходзяцца Павел Левінаў, Вольга Карач і Алег Баршчэўскі.

Гутарка з ім праз тэлефон адбылася каля 12.00, паведамляе ПЦ "Вясна".

Нагадаем, што сёння раніцай міліцыянты ўламіліся ў кватэру дачкі Валерыя Шчукіна, дзе ён разам з сябрамі і сваякамі сціпла адзначаў свой дзень народзінаў. Паводле словаў стражаў парадку, іхні візіт да Шчукіна звязаны з расследаваннем крымінальнай справы аб тэракце і яны маюць намер шукаць зброю.

Апошнія навіны