BE RU EN

Мікіта Ліхавід адкладае галадоўку і просіць паберагчыся Будзіміра і Малалеткіна

  • 2.04.2011, 14:34

Маці Мікіты Ліхавіда Алена паведаміла пра рашэньне сына адкласьці галадоўку на той час, калі ягоную касацыйную скаргу на прысуд разгледзіць Вярхоўны суд.

"Таму я заклікаю Будзіміра і Малалеткіна, якія вырашылі падтрымаць Мікіту, паберагчыся і спыніць галадоўкі салідарнасьці", -- сказала Алена Ліхавід "Свабодзе".

Паводле Алена Ліхавід, з яе сынам на "Валадарцы" сустрэлася адвакат Дар'я Ліпкіна, якой удалося пераканаць Мікіту адкласьці галадоўку.

Нагадаем, актывіста руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіда Партызанскі суд Менска асудзіў на 3,5 года зьняволеньня за ўдзел ў падзеях 19 сьнежня. Адвакат Ліхавіда ўжо падала скаргу на прысуд. Мікіта Ліхавід праз два дні пасьля суду заявіў, што пачне з 4 красавіка галадоўку.

Пра галадоўкі пратэсту заявілі таксама вядомы блогер Будзімір і жыхар Воршы Сяргей Малалеткін.

Апошнія навіны