Прыхільнікі «Ляпісаў» правялі забаронены канцэрт на вуліцы
- 2.04.2011, 22:19
2 красавіка фанаты гурта «Ляпіс Трубяцкой» сабраліся каля менскага клуба «Рэактар».
Яны здалі квіткі на адменены канцэрт, а таксама праспявалі некалькі песень любімага калектыву. Такім чынам удзельнікі акцыі выказалі салідарнасьць з музыкамі.
«Ляпіс Трубяцкой» планаваў адыграць канцэрты ў «Рэактары» 1 і 2 красавіка. 28 сакавіка сталі вядома, што выступы адмененыя, паведамляе Радыё Свабода.
Гурт уваходзіць у «чорны спіс». У спіс ўключана прыкладна 30 дзеячоў мастацтва і культуры і 15 калектываў, якія забаронена згадваць у афіцыйных беларускіх СМІ. Фігуранты спісу выступілі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і патрабавалі вызваліць палітвязняў.