Курс даляра на міжбанку - 5 100 беларускіх рублёў
- 20.04.2011, 17:56
Белаграпрамбанк, другі па велічыні актываў банк Беларусі, абменьвае даляр за 5 100 беларускіх рублёў на міжбанкаўскім рынку.
На сённяшні дзень афіцыйны курс даляра, усталяваны Нацыянальным Банкам, роўны 3074.
Нагадаем, што ўчора Нацбанк адмяніў абмежаванні, уведзеныя ў дзеянне 30 сакавіка. Пры якіх, курс продажу замежнай валюты пры ўгодах банкаў з юрасобамі не мог перавышаць 10% адносна афіцыйнага курсу, паведамляе infobank.by.