BE RU EN

Тураператары ўсталявалі свой курс: Br 5000 за $ 1

  • 20.04.2011, 19:19

Разліковы курс ад турыстычных кампаніяў на 63,7 % перавышае афіцыйныя лічбы.

Але ад заўтра усе разлікі ажыццяўляюцца менавіта паводле гэтага курсу. Першаю пра змены паведаміла адна з самых буйных турыстычных кампаніяў: “Tez Tour”. У Беларусі з ёю працуюць некалькі турфірмаў, паведамляе Белсат.

Змены ў коштах пачаліся з дэфіцыту на валютным рынку. Спачатку кампаніі ўсе разлікі ажыццяўляліся паводле афіцыйнага курсу Нацбанку плюс 10 % ад кошту – гэтак яны страхавалі свае эканамічныя рызыкі. Пасля шэраг тураператараў увогуле адмовіўся прымаць аплату ў беларускіх рублях, бо ў такім выпадку зрываліся дамовы з замежнымі партнёрамі. І вось сёння з– аява пра ўсталяванне свайго турыстычнага разліковага курсу.

На меркаванне турыстычнага аглядальніка Ліліі Кобзік, такога рашэння варта было чакаць. “Турыстычныя кампаніі сёння цярпяць вялікія страты. І каб хоць неяк кампенсаваць іх і стабілізаваць сваю дзейнасць, ідуць на такія, скажу шчыра, непапулярныя крокі. Відавочна, што знізіцца попыт на пуцёўкі паводле такога курсу – заробак беларускія турысты збольшага атрымліваюць у нацыянальнай валюце”, – кажа экспертка.

Апошнія навіны