BE RU EN

Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» збяруцца на плошчы Бангалор

  • 21.04.2011, 1:00

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» прынялі рашэнне аб зборы ягоных ўдзельнікаў 26 красавіка ў Менску на плошчы Бангалор.

Пра БелаПАН распавёў адзін з арганізатараў акцыі палітык Віктар Івашкевіч.

Па ягоных словах, такое рашэнне было прынятае, каб не правакаваць сілавыя структуры Беларусі на актыўныя дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, адзначыў Івашкевіч, супрацоўнікі праваахоўных органаў не будуць перашкаджаць праходжанню грамадзян да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай у Менску.

«Аднак гэтае шэсце не будзе арганізаваным. Любы грамадзянін як прыватная асоба можа накіравацца ў бок Чарнобыльскай капліцы, ускласці там кветкі, паставіць свечкі. Пра гэта нам было заяўлена сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам менскай міліцыі», - паведаміў Івашкевіч.

Такім чынам, мітынг пройдзе на плошчы Бангалор у 18 гадзін 26 красавіка.

Апошнія навіны