BE RU EN

Дзень салідарнасці з палітвязнямі

  • 21.04.2011, 2:08

Беларускі Свабодны тэатр, гастралюючым на працягу красавіка-мая ў нью-ёркскім тэатры LaMama, 19 красавіка правёў вечар Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў межах грамадзянскай кампаніі Free Belarus Now.

У гэты вечар гледачы змаглі ўбачыць спектакль "Спасцігаючы каханне", створаны на аснове дакументальнага матэрыялу, які распавядае аб гісторыі кахання Ірыны і Анатоля Красоўскіх, і аб трагедыі, якая напаткала іхнюю сям'ю. Пасля спектакля адбылася грамадская дыскусія з удзелам дырэктара тэатра Наталлі Каляды і выканаўчага дырэктара праваабарончай арганізацыі Amnesty International Лары Кокса.

Пасля завяршэння грамадскай дыскусіі, у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, гледачы фатаграфаваліся з іхнімі партрэтамі.

Апошнія навіны