BE RU EN

Жонка Пачобута атрымала першы ліст ад мужа

  • 21.04.2011, 9:56

Аксана Пачобут спадзяецца, што магчыма ў чацвер яна зможа атрымаць дазвол на сустрэчу з мужам.

- Анджэй піша, што ён адчувае сябе добра, што ён, нарэшце, мае шмат вольнага часу. Ён просіць нас, каб ягонае знаходжанне ў турме разглядалася як камандзіроўка. Ён кажа, што тое, што з ім адбылося, гэта глупства ў параўнанні з лёсам камандзіраў Арміі Краёвай, якіх НКУС трымала ў беларускіх турмах у 40-я гады мінулага стагоддзя, - распавяла Аксана Пачобут "Gazeta Wyborcza".

Карэспандэнт "Gazeta Wyborcza" у Беларусі быў арыштаваны і абвінавачваецца ў парушэнні артыкула 368 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае пакаранне да двух гадоў у турме за "абразу прэзідэнта". Пачобут, на думку спэцслужбаў, "абражаў" Лукашэнку ў двух інтэрнэт-публікацыях і ў васьмі артыкулах для "Gazeta Wyborcza" - нават у тых, у якіх Лукашэнка наогул не згадваўся. Дата пачатку працэсу пакуль не вызначаная.

Апошнія навіны