Мінэканомікі: Справядлівы курс - 3800-4100 рублёў за даляр
- 21.04.2011, 13:12
Віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас лічыць справядлівым курс 3.800-4.100 рублёў за даляр, у той час, як на міжбанкаўскім рынку краіны даляр каштуе каля 5.000 рублёў.
"У аўторак-сераду пачне працу другая (валютная) сесія на біржы... пасля таго, як мы атрымаем раўнаважны курс, мы будзем працаваць у адпаведнасці з нашым планам уніфікацыі курса. На мой погляд, гэты курс знаходзіцца ў дыяпазоне 3.800-4.100 рублёў за даляр, гэта адпавядае сёння стану, у якім знаходзіцца нашая эканоміка", - сказаў Румас Рэйтэр.
Міжбанкаўскім рынак Беларусі ажывіўся пасля адмены абмежаванняў на курсаўтварэнне паміж банкамі і кампаніямі, і беларускі рубель ўчора там гандляваўся на ўзроўні 4.800-5.300 за даляр пры афіцыйным курсе 3.074 рубля.
У чацвер сітуацыя не змянілася, за даляр на міжбанку просяць каля 5.000 рублёў.
Румас назваў міжбанкаўскія курсы "нерэальнымі".
Беларусь увяла свабоднае курсаўтварэнне на міжбанкаўскім рынку ў аўторак, захаваўшы рэгуляванне на іншых рынках, уключаючы рынак наяўнай валюты.