Мечыслава Грыба выклікаюць у пракуратуру
- 21.04.2011, 21:38
Былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба выклікалі ў гарадзкую пракуратуру Менску.
Ён павінен зьявіцца там 22 красавіка аб 11 гадзіне. Пра гэта яму паведамілі праз тэлефон, паведамляе Радыё Свабода.
Калі спадар Грыб спытаўся, па якой справе, яму адказалі: «Па выбуху».
Спадар Грыб кажа, што на «Кастрычніцкай» 11 красавіка ня быў і падазраваных ня ведае.