BE RU EN

Мясніковіч спадзяецца на «нетрадыцыйныя крыніцы фінансавання»

  • 22.04.2011, 13:20

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад міністэрстваў, ведамстваў, аблвыканкамаў шукаць і пераходзіць на нетрадыцыйныя крыніцы фінансавання інвестыцыйных праектаў.

Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Саўміна, перадае БелТА.

"Трэба пераходзіць да пошуку у тым ліку нетрадыцыйных крыніц фінансавання і крыніц крэдытавання, а не толькі ісці па самым простым шляху - вы дайце нам гарантаваную крыніцу, дайце адпаведныя гарантыі ўрада, а некаторыя кіраўнікі просяць яшчэ і гарантыі аблвыканкамаў, а мы можа выканаем, а можа і не выканаем. Такога быць не павінна", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Па словах Міхаіла Мясніковіча, такія выпадкі павінныя быць выкараненыя з практыкі. "Трэба не разважаць, а выконваць заданні", - падкрэсліў кіраўнік урада. Пры гэтым ён нагадаў, што губернатары адказваюць у дадзеным выпадку за тэрыторыю і ўсё, што на ёй, міністр - за від дзейнасці, а дырэктар - за сваё прадпрыемства.

Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад міністэрстваў і мясцовых органаў улады больш актыўна працаваць з інвестарамі, знаходзіць альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання інвестыцыйных праектаў. "Працуйце з інвестарамі, змяшчайце IPO і іншыя сучасныя механізмы інвестыцыйнай дзейнасці", - сказаў ён.

Апошнія навіны