BE RU EN

Юрыдычнае афармленне "Еўранэст" адбудзецца без Беларусі

  • 22.04.2011, 14:04

Юрыдычнае афармленне парламенцкай асамблеі праграмы ЕЗ "Усходняе партнёрства" ("Еўранэст") адбудзецца без прадстаўнікоў афіцыйнага Менска.

Аб гэтым заявіў 21 красавіка старшыня сталага камітэта парламента Азербайджана па прававой палітыцы і дзяржаўнаму будаўніцтву, кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Азербайджана ў "Еўранэст" Алі Гусейнаў, перадае ІА "Регнум".

Азербайджанскі палітык паведаміў, што 3 мая ў Брусэлі адбудзецца падпісанне дакументаў па стварэнні "Еўранэст". "Наколькі я дасведчаны, пытанне аб Беларусі не прадугледжанае нават у статутных дакументах, таму што новы рэгламент змяшчае новы элемент: прысутнічаць у "Еўранэст" можа краіна, выбары ў якой адпавядаюць стандартам АБСЕ", - растлумачыў ён.

Апошнія навіны