Мечыславу Грыбу загадалі маўчаць
- 22.04.2011, 15:43
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб наведаў менскую гарадзкую пракуратуру, куды яго выклікалі па справе аб выбуху ў менскім мэтро.
"Мяне папярэдзілі, каб нічога нікому не расказваў. І не выказваў сваіх меркаваньняў", — сказаў Мечыслаў Грыб пасьля наведваньня пракуратуры, паведамляе Радыё Свабода.
Іншыя падрабязнасьці размовы ў пракуратуры спадар Грыб не паведаміў.
Ён сказаў, што раней у СМІ выказваўся адносна выбуху ў менскім мэтро.