BE RU EN

«Белпошта» спыніла прыём грашовых пераводаў у рублях

  • 22.04.2011, 16:41

РУП «Белпошта» часова прыпыніла прыём міжнародных грашовых пераводаў у беларускіх рублях.

Адправіць міжнародны грашовы перавод можна толькі ў замежнай валюце. Тарыф за перасылку грашовага пераводу, прынятага ў замежнай валюце, складае 8% ад сумы грашовага пераводу. Плата за перасылку міжнародных грашовых пераводаў спаганяецца ў беларускіх рублях.

Нагадаем, беларусы выкарыстоўвалі пераводы як апошнюю магчымасць канвертаваць беларускія рублі ў СКВ па афіцыйным курсе. Некалькі дзён таму «Белпошта» падвысіла тарыфы на пераводы да 35%. Запазычанасць «Белпошты» перад «Поштай Расеі» па грашовых пераводах паміж дзвюма краінамі на 21 красавіка склала 195 млн. рублёў (гэтая сума эквівалентная 6,9 млн. даляраў).

Апошнія навіны