BE RU EN

Затрыманы - выдатнік па музыцы і працы

  • 23.04.2011, 15:34

22 красавіка «Камсамолка» напісала пра сведчаньні прыяцелькі асноўнага падазраванага, якая мела зносіны з ім за два дні да трагедыі ў менскім метро.

Яна паведаміла, што хлопец тлумачыў сваю добрую адзнаку па хіміі тым, што проста рупліва паводзіў сябе на ўроках.

23 красавіка ў распараджэнні «Камсамолкі» апынуўся атэстат другога затрыманага, які вучыўся з асноўным падазраваным у адным класе. У сведчанні аб базавай адукацыі ў графе «хімія» у яго тройка (па пяцібальнай сістэме). Затое па музыцы і працы - пяцёркі. У атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі па хіміі - сямёрка (па 10-ці бальнай сістэме).

Нагадаем, напярэдадні на сайце МУС з'явілася інфармацыя, што «у дваіх з іх (затрыманых па падазрэнні ў тэракце) яшчэ са школьнай лавы назіралася цяга да паглыбленага вывучэння хіміі. Менавіта па гэтым прадмеце затрыманыя былі круглымі выдатнікамі, у той час як іхнія веды ў іншых галінах ацэньваліся вельмі пасрэдна...»

У трэцяга затрыманага (сусед асноўнага падазраванага) у атэстаце па хіміі таксама тройка.

Пасля дзевятага класа ў затрыманага па хіміі была тройка (па пяцібальнай сістэме), пасля адзінаццатага - сямёрка (па 10-бальнай сістэме).

Апошнія навіны