Аксана Пачобут мела спатканьне з мужам
- 23.04.2011, 21:22
22 красавіка Аксана Пачобут мела спатканьне з мужам Андрэем, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы.
Разам зь ім у камэры тры чалавекі, паведаміў ён.
Гэта першае спатканьне сужэнцаў пасьля таго, як Андрэя Пачобута ўзялі пад варту 6 красавіка. Праз тры дні яму працягнулі меру стрыманьня на два месяцы, каб трымаць за кратамі да суду, паведамляе Радыё Свабода.
Журналіст “Газэты выборчай” гарадзенец Андрэй Пачобут зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта (артыкул 368, частка І), адносна яго таксама распачатая справа паводле артыкулу 367, частка І — “паклёп на прэзыдэнта”. Справа грунтуецца на публікацыях журналіста, яе вядзе гарадзенская абласная пракуратура.