«Белгазпрамбанк» прадае валюту для грамадзян на 30% даражэй
- 25.04.2011, 15:40
«Белгазпрамбанк» увёў падвышаную камісію на атрыманне наяўнай валюты праз банкаматы за межамі Беларусі.
Зараз трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак, выпушчаных у беларускіх рублях, павінныя заплаціць камісію ў памеры 30% ад сумы па ўсіх аперацыях, здзейсненых з 23 красавіка за межамі Рэспублікі Беларусь.