BE RU EN

Мядзведзеў і Януковіч сустракацца з Лукашэнкам ня будуць

  • 25.04.2011, 17:40

У бліжэйшыя дні сустрэча з прэзідэнтамі Расеі і Украіны графікам Аляксандра Лукашэнкі не прадугледжаная.

Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.

"Нічога не плануецца. Заўтра, 26 красавіка, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Гомельскай вобласці, як гэта кожны год традыцыйна ў нас адбываецца", - сказаў Лёгкі.

Раней расейскія інфармагенцтвы паведамілі, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 26 красавіка мае намер пабываць на месцы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

"Заўтра я паеду на Чарнобыль, там будзе сустрэча з маімі калегамі, а таксама з тымі, хто прымаў удзел у ліквідацыі аварыі", - заявіў Мядзведзеў 25 красавіка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Апошнія навіны