Вольных таргоў на валютнай біржы не будзе?
- 25.04.2011, 17:56
Сітуацыя з планамі ўвядзення дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы застаецца нявызначанай.
Ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка 25 красавіка БелаПАН заявілі, што ім невядома адносна планаў увядзення дадатковай сесіі, дзе курс беларускага рубля будзе фарміравацца на падставе попыту і прапановы.
Аб планах урада і Нацбанка ўвесці на біржы дадатковую сесію паведаміў 19 красавіка першы намеснік старшыні праўлення галоўнага банка краіны Мікалай Лузгін. Ён нагадаў, што такая практыка была ў Беларусі ў канцы 1990-х гадоў. «На біржы на падставе попыту і прапановы будзе ўсталёўвацца курс пры вольных набыцціі і продажу валюты пры паралельным захаванні першае, асноўных, таргоў, на якіх ажыццяўляецца продаж валюты на мэты крытычнага імпарту», - патлумачыў Лузгін.
Аднак у канцы мінулага тыдня з'явілася інфармацыя, што фінансавыя ўлады Беларусі не вызначыліся з тэрмінамі і мэтазгоднасцю ўвядзення дадатковых таргоў валютай.