BE RU EN

Улады схлусілі. Вольных таргоў па валюце на біржы не будзе

  • 26.04.2011, 11:56

Адпаведную заяву сёння зрабіў Нацыянальны банк Беларусі.

На думку галоўнага банка краіны, неабходнасці ў дадатковай сесіі на таргах БВФБ няма.

Нагадаем, раней улады абяцалі правесці вольныя таргі па валюце і вызначыць раўнаважны курс беларускага рубля, аднак пасля таго як на міжбанку курс рубля да даляра перавысіў 5000, нават гэтая "шэрая" магчымасць была перакрытая, а чыноўнікі сталі пераконваць рынак, што курс не можа перавышаць 3800 рублёў за даляр. Афіцыйна Нацбанк прызнае толькі курс у 3048 рублёў за адзін даляр.

Прапануем паведамленне прэс-службы Нацбанка цалкам:

"Нацыянальны банк паведамляе, што ў цяперашні час няма неабходнасці ўвядзення дадатковай сесіі на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Адкрыццё альтэрнатыўных па адносінах да асноўнай сесіі таргоў патрабуе выканання значнай падрыхтоўчай працы тэхнічнага характару, а таксама стварэння ўсіх умоваў, неабходных для ўстойлівага і эфектыўнага функцыянавання дадатковай сесіі.

У сваю чаргу Урадам і Нацыянальным банкам прымаюцца меры ў галіне макраэканамічнай, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі. Яны праводзяцца нароўне з мерамі па лібералізацыі ўмоваў правядзення валютных аперацый паміж банкамі і суб'ектамі гаспадарання на пазабіржавым рынку і аказваюць пазітыўнае ўздзеянне на функцыянаванне ўнутранага валютнага рынку ў цэлым.

Адначасова з павелічэннем аб'ёмаў прыцягнення знешніх інвестыцый будуць прадпрымацца ўсе неабходныя меры па замацаванні намечаных станоўчых зменаў ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі.

Удасканаленне функцыянавання ўнутранага валютнага рынку будзе працягвацца і далей па меры стварэння з боку эканомікі неабходных умоваў для падтрымання абменнага курсу беларускага рубля паблізу ягонага раўнаважкага ўзроўню".

Апошнія навіны