BE RU EN

Фотакор Юлія Дарашкевіч: Хартыйцы

  • 26.04.2011, 13:19

З нагоды апошніх судоў за 19-е ўзгадаліся некаторыя кадры. Вось ужо каго складана было завінціць на акцыях, дык гэта хартыйцаў.

Дарослыя, здаравенныя мужыкі давалі рады любым амапаўцам, піша ў сваім блогу вядомы фотакарэспандэнт Юлія Дарашкевіч.

На першым плане - Зміцер Бародка, за ім - Зміцер Бандарэнка. Абодва пад два метры росту - паспрабуй скруціць такіх!

Акцыя 09.09.09

Злева - Саша Атрошчанкаў, адбівае сваіх.

Атрошчанкаў ужо атрымаў свае 4 гады за 19-е. А днямі ягоную жонку Дашу не пусцілі да Сашы на спатканне ў калонію. Прыязджайце ў жніўні, сказалі ёй.

Пыхцяць, раняюць рацыі, а Сашка ўсё не здаецца)

Цягнуць учацвярох, пяты нясе Сашын заплечнік.

А гэта кадры з іншай акцыі, 16 лютага 2006 года. Саннікаў, Халіп, Каляда, Бябенін. Сям'я.

Апошнія навіны