BE RU EN

ЗША заклікаюць вызваліць усіх затрыманых па справе «19 снежня»

  • 26.04.2011, 13:56

Злучаныя Штаты Амерыкі зноў заклікаюць улады Беларусі вызваліць палітвязняў.

Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, каментуючы па просьбе БелаПАН распачаты сёння судовы працэс над Зміцерам Бандарэнкам, даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, і запланаваны на 27 красавіка суд над самім Саннікавым.

«Пазіцыя ўрада ЗША застаецца нязменнай: мы працягваем заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых у сувязі з падзеямі 19 снежня, зняцці з іх усіх абвінавачванняў і вызвалення ўсіх тых, каму ўжо вынесеныя прысуды», - падкрэсліў Скэнлан.

Дыпламат адзначыў, што калі Беларусь хоча быць часткай Еўропы, то ў краіне «павінная быць сістэма належных дэмакратычных працэдур».

Апошнія навіны