BE RU EN

Расейскага крэдыту ў бліжэйшы час не будзе

  • 26.04.2011, 17:30

Масква і Менск на працягу 2-3 тыдняў ўзгодняць ўмовы прадастаўлення крэдыту Расеяй на мільярд даляраў.

Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на дырэктара дэпартамента міжнародных фінансавых адносін Мінфіна РФ Андрэя Бакарова. Раней 26 красавіка ўлады Беларусі паведамілі, што спадзяюцца дамовіцца з Расеяй аб умовах крэдыту за тыдзень.

Беларусь з сакавіку 2011 вядзе перамовы з Расеяй аб вылучэнні крэдыту на мільярд даляраў і разлічвае атрымаць яшчэ каля 2 мільярдаў ад кантраляванага Расеяй антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Масква заяўляла, што ў абмен на крэдыт запатрабуе ад Менска правесці структурныя рэформы і адмены ўведзеных абмежаванняў на валютным рынку.

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец 26 красавіка заявіў, што Расея і Беларусь ужо ўзгаднілі пералік мер па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ў краіне. Аднак ён не прывёў падрабязнасцяў таго, на якія ўмовы Масквы і Менск гатовы пайсці дзеля крэдыту, паведамляе Лента.ру.

25 красавіка першы намеснік старшыні Цэнтрабанка РФ Аляксей Улюкаеў сказаў, што рашэння аб крэдыце пакуль няма і Расея чакае ад беларускіх уладаў большай гнуткасці ў курсавой палітыцы. Ён таксама ўдакладніў, што курс пры продажы валюты насельніцтву таксама павінен быць вольным.

Апошнія навіны