BE RU EN

Украіна не збіраецца дараваць Лукашэнку «вашывасць»

  • 27.04.2011, 11:24

Абразлівае выказванне Аляксандра Лукашэнкі на адрас ўкраінскай улады паўплывае на адносіны дзвюх краін.

Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны, паведамляе Коммерсант-Украіна.

«Без сумнення. Любыя заявы, тым больш такія асабістыя выказванні, уплываюць на развіццё ўзаемаадносінаў. Гэта эмоцыі, якім не месца ў палітыцы, а тым больш - у ацэнцы двухбаковых стасункаў», - заявіў Бязсмертны.

Ён таксама нагадаў, што Украіна неаднаразова запрашала Лукашэнку на мерапрыемствы 26 красавіка.

«Але да апошняга моманту ў нас не было адказу беларускага боку. Толькі ў панядзелак увечары з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі мы даведаліся, што ён не прыедзе», - паведаміў Бязсмертны.

Між тым, па інфармацыі выдання, яшчэ ў мінулы чацвер у Кіеве ведалі аб адмове Аляксандра Лукашэнкі ад удзелу ў цырымоніі, хоць спрабавалі пераканаць Менск перагледзець рашэнне.

Апошнія навіны