BE RU EN

КДБ не каментуе інфармацыю аб наяўнасці дасье на выканаўцу тэракту

  • 27.04.2011, 13:31

КДБ Беларусі не будзе каментаваць інфармацыю аб тым, што спецслужбы некалькі гадоў сачылі за сям'ёй аднаго з падазраваных у тэракце ў менскім метро.

Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.

Пра тое, што сям'я аднаго з падазраваных у апошнія некалькі гадоў знаходзілася пад сталым кантролем спэцслужбаў (іх падазравалі ў вырабе бомбаў), паведаміла расейскае інтэрнэт-выданне Life News.

Як распавяла Life News крыніца ў праваахоўных органах Беларусі, у супрацоўнікаў КДБ "было вялікае дасье". Яго сабралі яшчэ пасля выбуху ў Менску ў 2008 годзе. Тады бацькіупадазраванага западозрылі ў датычнасці да тэракту. Увага прыцягнуў і ягоны сын. Малады чалавек патрапіў у групу рызыкі з-за сваёй схільнасці да хіміі і ўменні майстраваць выбухпакеты.

Сілавікі ведалі пра тое, што юнак амаль увесь вольны час выдаткоўваў на выраб піратэхнікі і эксперыменты з выбуховымі рэчывамі. Але чамусьці яму ніхто не перашкаджаў.

Па дадзеных крыніцы, падазраваны ў тэракце на ўліку ў міліцыі ніколі не знаходзіўся. "За ім стала прыглядалі, гэта дакладна. Мабыць, яго проста на час выпусцілі з выгляду, і ён паспеў рэалізаваць сваю задуму, - паведаміла крыніца выдання. - Як толькі эксперты, якія працавалі на месцы тэракту ў менскім метро, ​​усталявалі, што самаробная выбухоўка была начыненая арматурай і мела гадзіннікавы механізм, супрацоўнікі КДБ адразу ўзгадалі аб сям'і з Віцебска: сыне-хіміку і бацьку-гадзіншчыку".

"Спецслужбы спрацавалі вельмі аператыўна, - сказала крыніца, блізкая да следства. - Прагледзеўшы відэа з камер назірання, яны паднялі дасье на ўсіх, хто мог вырабіць падобную выбухную прыладу".

Адзначым, расейскае выданне Life News "злівае" сенсацыйную інфармацыю па справе аб тэракце ў метро не ў першы раз. Пасля кожнага такога "зліву" беларускія спецслужбы ўрачыста абвяргаюць "чуткі".

Апошнія навіны