BE RU EN

Акцыя «Стоп-Бензін-2» пачынаецца сёння ў 18.00

  • 28.04.2011, 10:52

Акцыя супраць несправядлівага павышэння коштаў на бензін «Стоп-Бензін-2» пачынаецца сёння ў 18.00.

Пра гэта паведамілі charter97.org актывісты ўстановы «За Аўто», якая арганізуе пратэст аўтамабілістаў.

Акцыя «Стоп-Бензін-2», як і планавалася, пачнецца ў 18.00 у дванаццаці гарадах краіны на аўтазаправачных станцыях з наступным выездам у 19.30 на галоўныя вуліцы гарадоў. У Менску праезд па горадзе будзе праходзіць па праспекце Незалежнасці ад пл.Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе будзе падпісана калектыўны зварот да ўладаў з тлумачэннем сітуацыі, якая склалася на паліўным рынку краіны, які пагаршае сацыяльна-эканамічнае становішча грамадзян.

Арганізатары настойліва просяць выконваць хуткасны рэжым гарадскога цыклу ў інтэрвале 45-55 км/г, рухацца на аўтамабілях па праезнай частцы, займаючы, па магчымасці, не больш чым 1/3 праезнай часткі.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.

Апошнія навіны