BE RU EN

Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над палітвязнем Зміцерам Бандарэнкам

  • 28.04.2011, 15:33

Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, удзельнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, узяў пад апеку палітвязня Зміцера Бандарэнку.

Прадстаўнік Еўрапарламента заявіў:

"Як намеснік старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, я ўважліва сачу за трывожнай сітуацыяй у гэтай краіне. Беларусь - гэта частка Еўропы, але мы бачым, што ўлады краіны прадпрымаюць паслядоўныя крокі, якія робяць гэтую прыналежнасць непрыкметнай, і гвалтоўна перашкаджаюць набліжэнню грамадзян Беларусі да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Выбары і іхнія наступствы - працяглыя рэпрэсіі - парушаюць асноватворныя прынцыпы дэмакратычнай дзяржавы. Актывісты апазіцыі, прадстаўнікі незалежных СМІ і праваабарончых арганізацый сталі ахвярамі масавых рэпрэсій. Кандыдатаў у прэзідэнты і іхніх памочнікаў ўсё яшчэ ўтрымліваюць пад вартай.

Я хацеў бы выказаць маю рашучую падтрымку аднаму з палітвязняў, Зміцеру Бандарэнку, якога сёння (27 красавіка) прысудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Я захапляюся ягонай мужнасцю і ягонай дзейнасцю. Зміцер Бандарэнка змагаўся з рэжымам на працягу доўгага часу; падчас выбараў 2010 года ён быў каардынатарам кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і даверанай асобай кандыдата Андрэя Саннікава. Суд над Зміцерам Бандарэнкам не адпавядаў дэмакратычным стандартам. Відавочна, што прысуд суду палітычна матываваны. Я настойліва заклікаю ўлады Беларусі зняць абвінавачванні са Зміцера Бандарэнкі і патрабую ягонага вызвалення".

Кампанія "The Prisoner's Godparenthood" ("Шэфства над палітвязнем") была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco, якая аказвае падтрымку ьняволеным і іхнім сем'ям.

Як заступнік палітвязня, дэпутат Еўрапарламента і ўдзельнік ягонай дэлегацыі па адносінах з Беларуссю, будзе змагацца за вызваленне "ягонага зняволенага", Зміцера Бандарэнкі.

Апошнія навіны