"Газпрам" гатовы прызнаць інвестыцыі ў "Белтрансгаз" страчанымі
- 28.04.2011, 17:47
"Газпрам" у справаздачнасці па міжнародных стандартах за 2010 год стварыў рэзерв пад зніжэнне кошту інвестыцый у акцыі "Белтрансгаза".
Па словах прадстаўніка канцэрна, кампанія разам са сваім аўдытарам правяла тэсты на магчымасць вяртання інвестыцый і ў сувязі са змяненнем макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі быў створаны рэзерв пад абясцэньванне інвестыцый у акцыі "Белтрансгаз", паведамляе "Інтэрфакс Захад".
Па выніках 2010 года "Газпрам" моцна павялічыў рэзерв на зніжэнне кошту актываў: з 17 млрд рублёў да 62 млрд рублёў.
Пры гэтым свае інвестыцыі ў "Белтрансгаз" "Газпрам" ацаніў у 54 млрд рублёў, а ўсе актывы "Белтрансгаза" - у 69 млрд рублёў.
"Газпрам" набыў 50% акцый "Белтрансгаза" за $ 2,5 млрд, аднак заўсёды вельмі крытычна ацэньваў ступень рэалізацыі сваіх правоў у кіраванні "Белтрансгазам". Больш за тое, расейская кампанія абвяргае магчымасць набыцця пакінутых 50% "Белтрансгаза", паказваючы на немагчымасць паўнавартаснага кіравання гэтым актывам. Набыццё 50% "Белтрансгаза" расейскія газавыя і палітычныя эксперты называлі формай падтрымкі эканомікі Беларусі.