BE RU EN

Наталля Радзіна: Дзякуй усім, хто непакоіўся, хваляваўся за мяне

  • 3.04.2011, 20:51

Знікненне Наталлі Радзінай выклікала масу чутак і каментароў.

Наташа пакуль не мае магчымасці паўнавартасна займацца рэдагаваннем сайта і вымушана абмяжоўвае кантакты са знешнім светам.

Рэдакцыя charter97.org папрасіла Наталлю адказаць на некалькі кароткіх пытанняў па тэлефоне.

- Наташа, як у цябе атрымалася сысці ад «апекі» КДБ і выехаць з Беларусі?

- Я б не хацела ўдавацца ў падрабязнасці, гэта можа нашкодзіць тым людзям, якія мне дапамаглі. Магу сказаць, што гэта было не спантаннае рашэнне, падставай стаў выклік на допыт у КДБ, адкуль я магла дадому ўжо не вярнуцца. Я ўдзячная ўсім, хто дапамог мне выехаць, з іхняга боку гэта быў сапраўдны подзвіг.

- Дзе ты цяпер, і калі будзеш гатовая пагаварыць з прэсай?

- Пакуль усё няпроста, але галоўнае, я больш магу не думаць пра праслухоўку, ціхароў і допыты. Гэта былі не самыя простыя дні ў жыцці. Пасля таго, як усё скончылася, я суткі спала, толькі сёння пачынаю прыходзіць у сябе. Цяпер мне трэба прайсці ўсе фармальнасці і атрымаць дакументы. Спадзяюся, усе гэтыя працэдуры скончацца хутка, і я змагу зноў працаваць, сустрэцца з сябрамі. Не буду пакуль называць краіну, скажу толькі, што гэта лагер бежанцаў.

- Ці патрэбная табе нейкая дапамога?

- Дзякуй усім, хто непакоіўся, хваляваўся за мяне. Перш за ўсё я зайшла на сайт і прачытала каментары. Гэта неверагодная падтрымка! Я хачу хутчэй скончыць з усімі неабходнымі працэдурамі і зноў займацца сваёй працай. Я перакананая - разам мы пераможам!

Апошнія навіны