BE RU EN

Прысуд Аляксандру Атрошчанкаву пакінулі без зменаў

  • 5.04.2011, 11:59

Менскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйныя скаргі беларускіх палітвязняў Аляксандра Атрошчанкава, Зміцера Новіка і Аляксандра Малчанава.

Ніхто з траіх не прысутнічаў у зале суда на касацыйным пасяджэнні.

Як паведамлялася, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў падчас судовай расправы 2 сакавіка 2011 быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў так званых "масавых беспарадках" і прысуджаны да 4-х год пазбаўлення волі з адбываннем у выпраўленчай установе ўзмоцненага рэжыму. Фактычна, у віну Аляксандру паставілі тое, што ён стаяў і глядзеў, знаходзячыся ў якасці журналіста на месцы падзей 19 снежня. Ніякіх іншых доказаў удзелу Атрошчанкава ў "масавых беспарадках" прад'яўлена не было.

Зміцер Новік прысуджаны да 3,5 гадоў, Аляксандр Малчанаў - да 3 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны