BE RU EN

Беларусь амаль выбрала ліміт дзярждоўгу

  • 6.04.2011, 10:07

Знешні дзярждоўг Беларусі наблізіўся да ўзроўню ліміту і склаў на 1 сакавіка каля 10,6 мільярда даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Мінфінам Беларусі ў сераду, перадае РІА «Новости».

«Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за люты 2011 г павялічыўся на 0,9% і на 1 сакавіка быў на ўзроўні 32103,9 мільярдаў беларускіх рублёў (каля 10,6 мільярда даляраў)», - гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

Зацверджаны ліміт дзярждоўгу Беларусі складае 11 мільярдаў даляраў.

Пры гэтым запазычанасць, гарантаваная ўрадам, складае 2,3% усяго вонкавага абавязку. Гэты паказчык за люты павялічыўся на 13,9%. Доўг цэнтральнага ўрада складае 97,7%, прычым уся запазычанасць сфарміраваная доўгатэрміновымі пазыкамі.

Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі за люты 2011 года павялічыўся на 4,3% і склаў на пачатак сакавіка 9,707 трыльёна беларускіх рублёў (каля 3,2 мільярда даляраў).

Раней Беларусь звярнулася да ўрада РФ за крэдытам у 1 мільярд даляраў і да антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС за крэдытам у 2 мільярды даляраў.

Апошнія навіны