Усе дыктатуры ў госці да нас
- 6.04.2011, 15:05
Віцэ-прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Джон Ланда Нкома, які 6-9 красавіка знаходзіцца з рабочым візітам у Менску, сустрэнецца з Міхаілам Мясніковічам.
У склад зімбабвійскай дэлегацыі ўвойдуць Міністр сельскай гаспадаркі, механізацыі і ірыгацыі, Міністр развіцця горнаруднай прамысловасці, прадстаўнікі шэрагу іншых міністэрстваў і ведамстваў Зімбабвэ.
У ходзе візіту запланаваныя перамовы Кіраўнікі зімбабвійскай дэлегацыі з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам па пытаннях канкрэтных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, прадугледжаныя сустрэчы ўдзельнікаў дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба МЗС.
Зімбабвійская дэлегацыя таксама наведае шэраг вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.