BE RU EN

Насельніцтва набыло за месяц 768,1 млн. даляраў

  • 6.04.2011, 15:12

За мінулы месяц чыстая купля насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала 768,1 млн. даляраў ЗША.

Па выніках сакавіка аб'ём золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь у нацыянальным вызначэнні знізіўся на 257,9 млн. даляраў ЗША і па папярэдніх дадзеных на 1 красавіка 2011 склаў у эквіваленце 5253,6 млн. даляраў ЗША.

У вызначэнні ССРД МВФ ўзровень золатавалютных рэзерваў знізіўся на 262,3 млн. даляраў ЗША і па папярэдніх дадзеных на 1 красавіка 2011 г. склаў у эквіваленце 3761,3 млн. даляраў ЗША.

Асноўнай прычынай зніжэння аб'ёму золатавалютных рэзерваў у сакавіку стаў высокі попыт на замежную валюту з боку насельніцтва, мяркуе прэс-служба Нацбанка. За мінулы месяц чыстае набыццё насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала 768,1 млн. даляраў ЗША.

Гэткае нязначнае зніжэнне ЗВР за месяц, безумоўна, можна растлумачыць серыяй забаронаў і абмежаванняў на валютным рынку краіны, зробленых у сакавіку. Але, ёсць падазрэнне, што не абыйшлося і без традыцыйных накрутак гэтага паказчыка на справаздачную дату за кошт свопавых угод і замежных запазычанняў, адзначае АФН.

Апошнія навіны