BE RU EN

Турэмшчыкі адмовіліся прыняць лекі для Зміцера Бандарэнкі

  • 6.04.2011, 16:26

Стан здароўя каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Зміцера Бандарэнкі, які чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА КДБ, выклікае асцярогі.

Сёння жонцы палітвязня Вользе Бандарэнка работнікі СІЗА вярнулі лекі, аб якіх Зміцер прасіў падчас сустрэчы з адвакатам у панядзелак. Турэмшчыкі адмовіліся прыняць таксама некаторыя прадукты - кілбасу і гуркі, заявіўшы, што ён на дыеце.

Нагадаем, у палітвязня Зміцера Бандарэнкі ў СІЗА КДБ абвастрылася хвароба хрыбетніка і суставаў, ён з цяжкасцю перасоўваецца. Кваліфікаваную дапамогу ў ізалятары яму аказаць не могуць, аднак ягоная просьба аб шпіталізацыі была адхіленая. З-за абязбольваючых і супрацьзапаленчых прэпаратаў у Зміцера адкрылася язва.

Апошнія навіны